Віцебская вобласць 13-15 верасня прыме ўдзельнікаў выязнога семінара рэгіянальнага савета Расійскай саюзнай туріндустрыі "Трансгранічнае супрацоўніцтва: вопыт рэалізацыі, праблемы і перспектывы", паведамілі БЕЛТА у аблвыканкаме.
Свой удзел у форуме пацвердзілі найбуйнейшыя турыстычныя кампаніі з розных рэгіёнаў Расіі. Больш за 70 удзельнікаў абмяркуюць праблемы і перспектывы трансгранічнага супрацоўніцтва пры ўдзеле прадстаўнікоў упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызме, Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, прадстаўнікоў адміністрацый Віцебскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцей, іншых зацікаўленых ведамстваў. Падчас семінара адбудзецца пашыранае пасяджэнне Камітэта гандлёва-прамысловай палаты Расіі па прадпрымальніцтве ў сферы турызму.
Удзельнікі форуму таксама азнаёмяцца з турыстычнай інфраструктурай Віцебска, Полацка і Смаленска, анімацыйнымі праграмамі, культурна-адукацыйнымі праектамі, якія рэалізуюцца на аснове трансгранічнага супрацоўніцтва.
Семінар арганізуецца па ініцыятыве адной з віцебскіх турфірм.