У Віцебску ўзнагародзілі найлепшых прадстаўнікоў добраахвотных дружын

За добрасумленнае выкананне абавязкаў і ўдзел у ахове грамадскага парадку 10 дружыннікаў з усёй вобласці ўдастоены Падзякі старшыні абласнога выканаўчага камітэта

Сярод іх і прадстаўніца Лепельшчыны - Наталля Дзямко, інжынер па ахове працы, камандзір добраахвотнай дружыны УАЗ "Лепельская цэнтральная раённая бальніца"

Добраахвотная дружына Лепельскай ЦРБ самая шматлікая ў нашым раёне, уключае 20 дружыннікаў. А Наталля Аляксееўна - нязменны камандзір ужо больш за 13 гадоў.

- Чуткі, спагадлівы, справядлівы, годны і адданы сваёй справе чалавек, - так характарызуюць свайго камандзіра дружыннікі.

На семінары падвялі вынікі работы і абмеркавалі, як удасканаліць сумесную работу з міліцыяй.

Удзел у семінары таксама прынялі начальнік ААПП Лепельскага РАУС Алег Аўтух і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, сакратар раённага штаба добраахвотных дружын Алена Серабро.