Сёння Лепельшчына сустрэла ўдзельнікаў абласнога семінара-нарады па пытанні арганізацыі работы па падкормцы пасеваў кукурузы культыватарам-раслінакарміцелем і магчымасці яго вытворчасці ў максімальна сціснутыя тэрміны.
Сёння Лепельшчына сустрэла ўдзельнікаў абласнога семінара-нарады па пытанні арганізацыі работы па падкормцы пасеваў кукурузы культыватарам-раслінакарміцелем і магчымасці яго вытворчасці ў максімальна сціснутыя тэрміны.
Удзел у семінары прынялі каля 50 чалавек - гэта прадстаўнікі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, спецыялісты розных раёнаў, якія курыруюць пытанні механізацыі і раслінаводства, прадстаўнікі ААТ "Віцебскі аблаграсэрвіс", а таксама ААТ "Ціраспальскі агратэхсэрвіс".
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы прайшла ў холе раённага выканаўчага камітэта. Тут жа спецыялісты маглі пачаставацца марозівам ад філіяла "Лепельскі МКК".
Далей удзельнікі семінара пераехалі ва ўрочышча "Далікі" унітарнага прадпрыемства "Пражэктар-Агра", дзе прайшло азнаямленне з працэсам падкормкі кукурузы з міжрадковым апрацоўкай. Увага спецыялістаў была сканцэнтравана на спецыяльным агрэгаце, які УП "Пражэктар-Агра" распрацавала самастойна яшчэ некалькі гадоў таму.
Такая прылада не патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў і вырабляецца ў кароткія тэрміны.
Спецыфіка яго працы - адначасовая апрацоўка міжрадкоўя, а таксама ўнясенне вадкіх угнаенняў.
Такі вопыт лепельскіх аграрыяў павінны пераняць спецыялісты і іншых раёнаў.