Абраны новы старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Ім стаў Сяргей Догель. Удзел у II Пленуме прафсаюзаў вобласці прынялі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Абраны новы старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Ім стаў Сяргей Догель.

Удзел у II Пленуме прафсаюзаў вобласці прынялі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

– 26 лютага адбыўся Прэзідыум Федэрацыі Прафсаюзаў, дзе разгледжана заява Івана Вазьміцеля з улікам выхаду яго на пенсію, вызваліць яго ад пасады старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Заява падтрымана і задаволена, – заявіў Міхаіл Орда. – Іван Вазьміцель адзначаўся адказнасцю, сумленнасцю і неабыякавасцю.

Міхаіл Орда ўручыў Івану Вазьміцелю нумарны Залаты значок і Ганаровую грамату Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая мае свой нумар і адпаведны дакумент, што дае права на пажыццёвую 10 % зніжку ў прафсаюзных санаторыях, гасцініцах, рэстаранах.

Кандыдатура ж Сяргея Догеля на Прэзідыуме Федэрацыі Прафсаюзаў была падтрымана. А на II Пленуме прафсаюзаў вобласці ён аднагалосна абраны новым старшынёй Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў падзякаваў Івана Вазьміцеля за працу на пасадзе кіраўніка абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Яго пераемніку Сяргею Догелю заклікаў надаць працы арганізацыі новае дыханне, ініцыяваць новыя ідэі, каб прыпадняць статус прафсаюзаў і зрабіць больш важкай іх ролю ў грамадстве.

Крыніца