Асабісты прыём грамадзян правёў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч.

Стан дарог, афармленне правоў на жылы дом, дзейнасць садаводчага таварыства, няпростыя міжасобасныя адносіны – з гэтымі і іншымі пытаннямі прыйшлі на прыём да памочніка Прэзідэнта жыхары абласнога цэнтра і Віцебскага раёна. Некаторыя з узнесеных грамадзянамі пытанняў былі вырашаны падчас прыёму, які праходзіў з удзелам кіраўнікоў розных структур, з астатнімі будуць разбірацца па даручэнні Сяргея Ляўковіча камісіі кампетэнтных спецыялістаў.

vitebsk-region.gov.by