Працоўны візіт памочніка Прэзідэнта адбыўся ў рамках даручэння кіраўніка дзяржавы. Правесці арганізацыйна-кантрольныя мерапрыемствы датычна зімоўкі жывёлы і падрыхтоўкі да веснавых палявых работ Аляксандр Лукашэнка даручыў у кожным рэгіёне.
Сяргей Леўковіч праінспектаваў жывёлагадоўчыя аб'екты і машынныя двары ЗАТ «АСБ-Агра Наватар», ДП «ПалітаддзелецАгра», ТАА «Сушчава-Агра». Ён адзначыў, што крытычных праблем у пазначаных напрамках дзейнасці няма.
— Што тычыцца падрыхтоўкі тэхнікі да вясны, шмат пытанняў вырашана, выдзелены пэўныя бюджэтныя рэсурсы, большасць гаспадарак забяспечаны запчасткамі. Што патрабуецца ад аграрыяў, гэта актывізаваць работу, — падкрэсліў памочнік Прэзідэнта.