Сэрвісныя цэнтры і фірменныя крамы ААТ "Мінскі трактарны завод" з'явяцца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Фёдар Даматэнка, які прысутнічаў на трактарным ралі Парыж-Масар у Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы фарміруем тавараправодзячую сетку. Яна павінна быць узорнай. У кожнай вобласці ствараюцца сэрвісныя цэнтры і будуць адкрыты крамы. Ужо дзейнічаюць у Гродзенскай вобласці ў горадзе Мінску. І адкрываем фірменны магазін у Віцебску. У гэтай краме можна будзе купіць любую малапамерную тэхніку, поўны асартымент запасных частак, плюс тавары шырокага спажывецкага попыту, у тым ліку сувеніры", - сказаў гендырэктар.
Маршрут трактарнага ралі Парыж-Масар пралягаў па Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах паміж населенымі пунктамі Парыж і Масар. Стартавалі трактары ў полі каля Парыжа, па маршруце руху вялася відэаздымка спаборніцтва, у тым ліку з паветра (пры дапамозе камер на квадрокоптэрах). Завяршылася ралі ў Масары, дзе каля касцёла адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання і канцэрт.
Па задуме арганізатараў, гэта мерапрыемства павінна паспрыяць паляпшэнню іміджу прадпрыемства і павышэнню прэстыжу прафесіі трактарыста.