1 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Сейба азімых збожжавых завершана ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
У гэтым годзе клін азімых збожжавых у вобласці склаў 233 тыс.га. Найбольшыя плошчы пад гэтыя культуры заняты ў Аршанскім, Талачынскім, Верхнядзвінскім, Глыбокскім раёнах.
Напружаная праца аграрыяў рэгіёна з завяршэннем уборкі збожжавых і сейбы азімых культур не зніжае абаротаў, бо на працягу кастрычніка неабходна ўбраць з палёў кукурузу, агародніну, бульбу, лён, падрыхтаваць глебу пад ураджай наступнага года, адзначылі ў аблсельгасхарчпрадзе. У цяперашні час блізіцца да завяршэння ўборка лёну. Патрабуе фарсіравання праца на кукурузных палях, дзе па стане на 1 кастрычніка ўбрана 36,8 тыс.га, або 38,4% плошчаў з валавым зборам зялёнай масы ў 929 тыс.т.
Бульбы накапана 73 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 211,8 ц/га. Больш за ўсё другога хлеба беларусаў з 1 га збіраюць аграрыі Полацкага (276,4 ц/га), Талачынскага (423,4 ц/га) і Шумілінскага (302,6 ц/га) раёнаў. Засталося ўбраць 28,4% плошчы, або каля 1,4 тыс.га.
Працягваецца масавая ўборка капусты (убрана 17,9 га, сабрана 427,8 т), буракоў (адпаведна 147,3 га, 2,2 тыс.т), морквы (146,4 га, 3 тыс.т). Значную дапамогу ў гэтым аграрыям аказалі ў верасні студэнты і навучэнцы. Да працы па ворыве зябкі гаспадаркі вобласці толькі прыступілі: уарана каля 5% плошчаў. У цэлым працаўнікі вёскі нацэлены выканаць усе асноўныя віды восеньскіх работ да свайго прафесійнага свята.-0-
БЕЛТА
Пасеў азімых збожжавых завершаны ў Віцебскай вобласці
1.10.20120 праглядаў