На Віцебшчыне сяўбу збожжавых і зерневых бабовых плануюць завяршыць да 25 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Па стане на 17 красавіка, у рэгіёне з улікам павышаных абавязацельстваў, узятых на сябе Віцебскім аблвыканкамам, пасеяна 64,4% плошчаў, або 131,5 тыс. га. Штодзённы тэмп іх прыросту складае 4-5%.
Як чакаецца, першымі на працягу найбліжэйшых дзён павінны справіцца працаўнікі вёскі Аршанскага і Дубровенскага раёнаў, дзе ўжо пасеяна 93,2% (11,2 тыс. га) і 93,9% (9,2 тыс. га) адпаведна. Высокія тэмпы работ набралі Верхнядзвінскі (87,7% плошчаў, або 8,6 тыс. га), Мёрскі (83,3%, або 6,3 тыс. га), Талачынскі і іншыя раёны. Толькі набліжаюцца да 50-працэнтнага рубяжа аграрыі Шумілінскага, Пастаўскага і Гарадоцкага раёнаў, што ў значнай ступені абумоўлена станам глебаў.
У вобласці працягваецца сяўба крыжакветных. Рапс пасеяны на плошчы 2,5 тыс. га, або 28,1% да плана. Паралельна асобныя гаспадаркі рэгіёну да канца месяца прыступяць да сяўбы кукурузы. Сёлета пад гэту культуру на Віцебшчыне адведзена 100 тыс. га.