Грамадзянін пры правядзенні палявання павінен мець пры сабе:
Грамадзянін пры правядзенні палявання павінен мець пры сабе:
дзяржаўнае пасведчанне на права палявання;
дакументы, якія пацвярджаюць факт выплаты дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне права на паляванне ў адпаведнасці з пунктам 53 гэтых Правіл;
паляўнічую пуцёўку або дазвол і паляўнічую пуцёўку да дазволу, выдадзеныя гэтаму грамадзяніну (альбо грамадзянін павінен быць указаны ў паляўнічай пуцёўцы да дазволу, якая знаходзіцца ў кіраўніка палявання);
дазвол органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі пры паляванні з асабістай зброяй альбо дазвол на нашэнне паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яе, атрыманых у часовае карыстанне на час палявання ў карыстальніка паляўнічых угоддзяў у парадку, устаноўленым Міністэрствам лясной гаспадаркі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў, пры паляванні з іх выкарыстаннем.
Паляванне, праводзімае грамадзянінам без атрымання дакументаў, пазначаных у частцы першай гэтага пункта, лічыцца паляваннем без належнага дазволу, што цягне наступствы згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.