Сезон навагодняга гандлю стартуе ў Віцебскай вобласці 24 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.

Сезон навагодняга гандлю стартуе ў Віцебскай вобласці 24 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.

Аб'екты грамадскага харчавання, гандлю і бытавога абслугоўвання ўжо пачалі падрыхтоўку да маючых адбыцца святаў. Вітрыны крам паступова пераўтвараюцца, змяняючы восеньскае афармленне на навагодняе ўбранне, а самі прадпрыемствы рыхтуюцца здзіўляць пакупнікоў багаццем і разнастайнасцю тавару. Некаторыя прадумваюць свае фішкі. Напрыклад, у Полацку буйныя аб'екты гандлю плануецца абсталяваць тэматычнымі фотазонамі.

Маштабная падрыхтоўка разгорнецца ў бліжэйшыя дні, а ўжо праз два тыдні ў рэгіёне пачнецца масавае правядзенне выставак-продажаў, распродажаў па зніжаных цэнах, дэгустацый харчовых тавараў, рэкламных акцый, прымеркаваных да галоўных зімовых урачыстасцей. Кірмашы выхаднога дня з удзелам сельгасвытворцаў, арганізацый прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання будуць праводзіцца ў вобласці з 15 снежня. Елачныя базары на стацыянарных гандлёвых кропках разгорнуцца сёлета з 22 снежня. З гэтай жа даты па 7 студзеня многія крамы і аб'екты грамадскага харчавання для камфорту пакупнікоў падоўжаць свой рэжым працы.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)