3 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Сезон вясновых кірмашоў адкрываецца ў Віцебскай вобласці 7 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.
Кірмашы і распродажы тавараў па зніжаных цэнах з удзелам арганізацый прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання і службы побыту пройдуць у Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку, раённых цэнтрах. Пры гэтым у найбліжэйшую суботу акцэнт кірмашоў будзе зроблены на рэалізацыю бульбы і плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю 2011 года, а 14 красавіка продажы харчовых і нехарчовых тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання будуць насіць перадвелікодны характар, што адлюструецца на прапанаваным жыхарам рэгіёну асартыменце.
21 і 28 красавіка пройдуць кірмашы па продажы садова-агародніннага інвентару, насеннай бульбы, пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур, мінеральных угнаенняў, будматэрыялаў і іншых груп тавараў, запатрабаваных у перыяд масавых веснавых палявых работ. 9 мая адбудзецца выязное гандлёвае абслугоўванне ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 67-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Кірмашы праводзяцца з мэтай найбольш поўнага задавальнення патрэб жыхароў вобласці ў спажывецкіх таварах і паслугах. Інфармаванне аб правядзенні дадзеных мерапрыемстваў будзе арганізавана ў мясцовых сродках масавай інфармацыі.-0-
БЕЛТА
Сезон вясновых кірмашоў адкрываецца ў Віцебскай вобласці 7 красавіка
3.4.20120 праглядаў