Цёплыя ўмовы надвор'я, якія ўстанавіліся ў Лепельскім раёне, дазволілі выйсці ў поле глебаапрацоўчай і пасяўной тэхніцы. Ужо ва ўсю вядзецца ўзворванне глебы, закрыццё ў ёй вільгаці, падкормка азімых збожжавых, рапсу, шматгадовых траў, унясенне арганікі.

Цёплыя ўмовы надвор'я, якія ўстанавіліся ў Лепельскім раёне, дазволілі выйсці ў поле глебаапрацоўчай і пасяўной тэхніцы. Ужо ва ўсю вядзецца ўзворванне глебы, закрыццё ў ёй вільгаці, падкормка азімых збожжавых, рапсу, шматгадовых траў, унясенне арганікі.
На палях пачынаюцца веснавыя работы. Для таго, каб кампанія прайшла якасна, у нашым, як і ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, сфарміраваны маніторынгавыя групы з ліку супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў. Да пачатку пасеву правяраюцца ўсе мехдвары з мэтай выяўлення фактаў безгаспадарнасці і бяздзейнасці службовых асоб, адказных за забеспячэнне належнага правядзення работ у полі.
Супрацоўнікі міліцыі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы фактычнай наяўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі, фактаў разукамплектавання або разборкі тэхнікі, якая падлягае рамонту, без афармлення адпаведных дакументаў і непрацаздольнасці машын. Пры выяўленні вышэйназваных парушэнняў прадугледжана ажыццяўленне кантролю за іх ліквідацыяй. На кантролі — захаванасць і наяўнасць насення сельгаспрадпрыемстваў, ДЗВ, мінеральных угнаенняў, сродкаў для абароны раслін.
Вартавыя парадку сочаць за добрасумленным выкананнем абавязкаў вартаўнікамі сельгаспрадпрыемстваў.

Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах у строгім парадку адказнымі асобамі, а таксама медыцынскімі работнікамі праводзяцца дарэйсавыя, міжрэйсавыя і паслярэйсавыя агляды, улічваецца фізічны стан кіроўцаў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі перыядычна ўдзельнічаюць у дарэйсавых аглядах кіроўцаў.

Для забеспячэння бяспекі дарожнага руху і зніжэння аварыйнасці на дарогах раёна супрацоўнікі ДАІ забяспечваюць суправаджэнне для бесперашкоднага руху сельгастэхнікі да месцаў занятасці на веснавых палявых работах. Пастаянна аўтамабілі ДАІ ажыццяўляюць суправаджэнне цяжкавазных і буйнагабарытных транспартных сродкаў па дарогах. Уключаныя праблескавыя маячкі спецаўтамабіля абазначаюць, што кіроўцы, незалежна ад напрамку іх руху, павінны саступіць дарогу і забяспечыць бесперашкодны праезд транспартнаму сродку, шырыня ахопу якога часам вельмі значная.

У перыяд пасеву праводзіцца кантроль за