Для таго, каб кампанія прайшла якасна, у нашым, як і ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, сфарміраваны маніторынгавыя групы з ліку супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў.

Для таго, каб кампанія прайшла якасна, у нашым, як і ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, сфарміраваны маніторынгавыя групы з ліку супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў. Да пачатку ўборачнай кампаніі правяраюцца ўсе мехдвары з мэтай выяўлення фактаў бяспантыльнасці і бяздзейнасці службовых асоб, адказных за забеспячэнне належнага правядзення работ у полі.
Супрацоўнікі міліцыі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы фактычнай наяўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі, фактаў разукамплектавання або разборкі тэхнікі, якая падлягае рамонту, без афармлення адпаведных дакументаў і непрацаздольнасці машын. Пры выяўленні вышэйназваных парушэнняў прадугледжана ажыццяўленне кантролю за іх ліквідацыяй. На кантролі — захаванасць і наяўнасць паліўна-змазачных матэрыялаў, мінеральных угнаенняў, сродкаў для абароны раслін.
Стражнікі парадку сочаць за добрасумленным выкананнем абавязкаў вартаўнікамі сельгаспрадпрыемстваў.

Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах у строгім парадку адказнымі асобамі, а таксама медыцынскімі работнікамі праводзяцца перадрэйсавыя, міжрэйсавыя і паслярэйсавыя агляды, улічваецца фізічны стан кіроўцаў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі перыядычна ўдзельнічаюць у перадрэйсавых аглядах кіроўцаў.

Для забеспячэння бяспекі дарожнага руху і зніжэння аварыйнасці на дарогах раёна супрацоўнікі ДАІ забяспечваюць суправаджэнне для бесперашкоднага руху сельгастэхнікі да месцаў задзейнічання на палявых работах. Пастаянна аўтамабілі ДАІ ажыццяўляюць суправаджэнне цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па дарогах. Уключаныя праблескавыя маячкі спецаўтамабіля абазначаюць, што кіроўцы, незалежна ад напрамку іх руху, павінны саступіць дарогу і забяспечыць бесперашкодны праезд транспартнаму сродку, шырыня захопу якога часам вельмі значная.

У перыяд уборачнай і нарыхтоўчай кампаніі праводзіцца кантроль за тэхнічным станам сельгастэхнікі. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі надаюць спыненню фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане.