Каб кампанія прайшла якасна, у нашым, як і ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, сфарміраваны маніторынгавыя групы з ліку супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў. Да пачатку ўборачнай кампаніі правяраюцца ўсе мехдвары з мэтай выяўлення фактаў бясгаспадарнасці і бяздзейнасці службовых асоб, адказных за забеспячэнне належнага правядзення работ у полі. Супрацоўнікі міліцыі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы фактычнай наяўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі, фактаў разукамплектавання або разборкі тэхнікі, якая падлягае рамонту, без афармлення адпаведных дакументаў і непрацаздольнасці машын. Пры выяўленні вышэйназваных парушэнняў прадугледжана ажыццяўленне кантролю за іх устраненнем. На кантролі — захаванасць і наяўнасць паліўна-матарыяльных матэрыялаў, мінеральных угнаенняў, сродкаў для абароны раслін. Вартавыя парадку сочаць за добрасумленным выкананнем абавязкаў вартаўнікамі сельгаспрадпрыемстваў.
Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах у строгім парадку адказнымі асобамі, а таксама медыцынскімі работнікамі праводзяцца перадрэйсавыя, міжрэйсавыя і паслярэйсавыя агляды, улічваецца фізічны стан кіроўцаў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі перыядычна ўдзельнічаюць у перадрэйсавых аглядах кіроўцаў.
Для забеспячэння бяспекі дарожнага руху і зніжэння аварыйнасці на дарогах раёна супрацоўнікі ДАІ забяспечваюць суправаджэнне для бесперашкоднага руху сельгастэхнікі да месцаў задзейнічання на палявых работах. Пастаянна аўтамабілі ДАІ ажыццяўляюць суправаджэнне цяжкавагазных і буйнагабарытных транспартных сродкаў па дарогах. Уключаныя праблескавыя маячкі спецаўтамабіля пазначаюць, што кіроўцы, незалежна ад напрамку іх руху, павінны саступіць дарогу і забяспечыць бесперашкодны праезд транспартнаму сродку, шырыня ахопу якога часам вельмі значная.
У перыяд уборачнай і нарыхтоўчай кампаніі праводзіцца кантроль за тэхнічным станам сельгастэхнікі. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі надаюць спыненню фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане.