У ДУА "Слабадская сярэдняя школа ім. М.М. Пшэнько" прайшоў адкрыты дыялог у межах праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна". Тэма - "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць дэманстраваць адданасць сваёй Радзіме".
У мерапрыемстве прыняла ўдзел кіраўнік справамі Слабадскога сельвыканкама Вольга Іванаўна Бабаед.
У фармаце адкрытага дыялогу з навучэнцамі абмеркавалі ключавыя пытанні:
-
значэнне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь,
-
адказнасць, якую накладае яго атрыманне,
-
важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў сучасным грамадстве.
У ходзе гутаркі рабяты разважалі пра патрыятызм, каштоўнасць сям'і, павагу да гісторыі і культуры сваёй краіны, а таксама талерантнае стаўленне да людзей іншых нацыянальнасцей...
Дыялог атрымаўся змястоўным і прымусіў кожнага задумацца пра сваю ролю ў жыцці краіны...