У Дуброўне прайшлі абласныя спаборніцтвы па шахматах сярод сельскіх раёнаў. У іх прынялі ўдзел дзевяць каманд. Лепельшчыну прадставілі Вінгер Багаўдзінаў, Віктар Лазоўскі і Васіль Шумко.
У Дуброўне прайшлі абласныя спаборніцтвы па шахматах сярод сельскіх раёнаў. У іх прынялі ўдзел дзевяць каманд. Лепельшчыну прадставілі Вінгер Багаўдзінаў, Віктар Лазоўскі і Васіль Шумко. На правядзенне кожнай партыі сапернікам было выдзелена па 30 хвілін. Другое месца заняў Васіль Шумко, трэцяе — Вінгер Багаўдзінаў і Віктар Лазоўскі. У агульнакамандным заліку лепяльчане заваявалі другое месца, прапусціўшы наперад шахматыстаў Браслаўскага раёна. Пераможцы і прызёры шахматных баталій былі ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення па фізкультуры, спорце і турызме аблвыканкама і медалямі.
М.АЗЁРНЫ