У межах праекта «Школа актыўнага грамадзяніна», які праходзіць пад дэвізам «Маладосць – час выбару», навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы №3 г. Лепеля сустрэліся з галоўным рэдактарам раённай газеты «Лепельскі край» Янай Міснік.

Кіраўнік раённага выдання расказала вучням пра спецыфіку працы карэспандэнта, плюсы дадзенай прафесіі, а таксама пра ўмовы паступлення на факультэт журналістыкі.

Было прыемна пачуць, што дзеці ведаюць газету і ў многіх сем'ях яе выпісваюць ужо шмат гадоў. Магчыма, мінулая сустрэча дапаможа камусьці вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.

У завяршэнне гутаркі Яна Уладзіміраўна адзначыла, што для ўсіх ахвотных паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы дзверы рэдакцыі заўсёды адкрыты.