З мэтай вызначэння ўзроўню ведаў навучэнцаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прыцягнення ўвагі моладзі да абароны навакольнага асяроддзя і прапаганды здаровага ладу жыцця...

З мэтай вызначэння ўзроўню ведаў навучэнцаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прыцягнення ўвагі моладзі да абароны навакольнага асяроддзя і прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама папулярызацыі прафесіі ратавальніка і дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных 15 лютага ў Лепельскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў раённы этап конкурсу «Школа бяспекі – 2019».

У конкурсе прынялі ўдзел 24 школьнікі, аб'яднаныя ў тры ўзроставыя групы: навучэнцы 1-4 класаў, навучэнцы 5-7 класаў і навучэнцы 8-11 класаў.

Падводзячы вынікі «Школы бяспекі», актывісты рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прынялі ўдзел у узнагароджанні пераможцаў дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Хлопцы, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, будуць абараняць гонар Лепельскага раёна ў абласным этапе конкурсу.