Падведзены вынікі раённага конкурсу «Школа бяспекі-2025»

З мэтай вызначэння ўзроўню ведаў вучняў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прапаганды сярод падрастаючага пакалення здаровага і бяспечнага ладу жыцця, а таксама папулярызацыі прафесіі ратавальніка і дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных на базе гімназіі горада Лепеля прайшоў раённы этап конкурсу «Школа бяспекі – 2025».

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 20 вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія спаборнічалі ў трох узроставых катэгорыях.

Першы этап конкурсу стаў своеасаблівым тэарэтычным «экзаменам». Хлопцы адказвалі на 50 пытанняў аб правілах бяспекі, асновах аказання першай дапамогі і дзеяннях у надзвычайных сітуацыях.

Далей школьнікі спаборнічалі ў аратарскім майстэрстве. Удзельнікам трэба было на працягу адной хвіліны раскрыць тэмы: «Я раскажу Вам пра тое, што АПІ патрэбны ў кожны дом!», «Я раскажу Вам пра тое, што свята любое – да трагедыі крок, калі петарда ў дзіцячых руках!», і «Я раскажу Вам пра тое, як пажарныя ў гады вайны змагаліся з агнём!». Гэты конкурс патрабуе стараннай падрыхтоўкі, упэўненасці ў сабе і творчага падыходу.

У выніку конкурснай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам:

сярод вучняў 1-4 класаў:

1 месца – Кантур Максім, вучань гімназіі імя І.М.Ерашова горада Лепеля»;

2 месца – Быкава Марыя, вучаніца Стайскай сярэдняй школы Лепельскага раёна»;

3 месца – Далядутка Макар, вучань Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна».

сярод вучняў 5-8 класаў:

1 месца – Багінская Мілана, вучаніца гімназіі імя І.М.Ерашова горада Лепеля»;

2 месца – Шандаровіч Данііл, вучань Старалепельскай базавай школы ім. А.А. Марунько Лепельскага раёна»;

3 месца – Маркіна Маргарыта, вучаніца Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна».

сярод вучняў 9-11 класаў:

1 месца – Зеновіч Анастасія, вучаніца сярэдняй школы №3 горада Лепеля»;

2 месца – Папкова Ірына, вучаніца гімназіі імя І.М.Ерашова горада Лепеля»;

3 месца – Тухто Аляксандра, вучаніца сярэдняй школы №1 горада Лепеля».

Пераможцы ў сваіх узроставых катэгорыях былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, а таксама будуць абараняць гонар Лепельскага раёна на абласным этапе конкурсу. Пажадаем ім поспеху!