“З добрым сэрцам -- у школу”

“З добрым сэрцам -- у школу”


Акцыя пад такой назвай аб’яднала ўсіх вучняў сярэдняй школы № 3, якія пажадалі аказаць дапамогу дзецям са шматдзетных, няпоўных, прыёмных сем’яў, а таксама дзецям-інвалідам. Мерапрыемства было арганізавана раённым камітэтам ГА “БРСМ”.
Аб правядзенні акцыі ў школе паведамлялася загадзя. На перапынку, пасля другога ўрока ў фае школы загучала музыка. Прыемна было назіраць, як малышы і старшакласнікі спяшаюцца да актывістаў раённай арганізацыі “БРСМ”, каб падзяліцца ўласнымі рэчамі. У асноўным вучні прыносілі канцылярскія прыналежнасці: сшыткі, ручкі, алоўкі, блакноты, каляровую паперу і г.д.
Усе рэчы, сабраныя ў рамках акцыі, будуць размеркаваны сярод вучняў сярэдняй школы № 3, якім патрэбна дапамога, а таксама дзецям, якія засталіся без увагі бацькоў і знаходзяцца на выхаванні ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.

“Восеньскі сарафан”