На зімовых канікулах

Работа сацыяльна-псіхолага-педагагічнай службы працягнулася і на зімовых канікулах. Праводзяцца заняткі з элементамі трэнінгу “Куды адыходзіць стары год” – сярод вучняў 1-2 класаў. Малодшыя класы адправіліся ў віртуальнае падарожжа “Зімовыя абрады і святы Беларусі”. Прайшла завочная экскурсія па краінах свету “Як сустракаюць Новы год”. Мерапрыемствы праводзяцца ў камп’ютарным класе з выкарыстаннем электронных тэхналогій і інтэрнэту. У канікулярным раскладзе сустрэча ў падлеткавым клубе “Равеснік”, рэйд “настаўніцка-бацькоўскага патруля”. Працуе кансультацыйны пункт “Давер”.

Юныя алімпійцы

Па суботах у гімназіі пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры Сяргея Ткачэнкі працуе клуб юных алімпійцаў “Альтаір”. Ёсць у клуба свая праграма, эмблема, план і пашпарт. Дарэчы, эмблема клуба заняла чацвёртае месца на абласным конкурсе.
Працуюць таксама секцыі па баскетболу для вучняў пятых-сёмых класаў і па футболу для пятых-восьмых класаў, вялікая спартыўная праграма праводзіцца ў аздараўленчым лагеры.

Адпачынак і аздараўленне

У зімовым аздараўленчым лагеры адпачываюць трыццаць дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Яны атрымліваюць трохразовае вітамінізаванае харчаванне. Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям з малазабяспечаных сем’яў. На патрэбы лагера выдзелена амаль 5580 тысяч рублёў. Цікавая і разнастайная культурная праграма для дзяцей і падлеткаў – марафон “Алімпійскі стадыён”, і вясёлыя старты “Хутчэй, вышэй, далей!”, і экалагічная віктарына “Прырода роднага краю”, і “Гадзіна творчасці” і інш.

У сузор’і талентаў

Шосты год праводзіцца фестываль дзіцячай творчасці “Сузор’е талентаў”. Вучні штогод паказваюць свае творчыя здольнасці па вакалу, у галіне харэаграфіі, у тэатральных і інструментальных жанрах, ладзяць спартыўныя пастаноўкі. Спонсар фестывалю – раённы камітэт БРСМ.
Сёлета “гран-пры” сярод вучняў 5-7 класаў у намінацыі “Залаты голас фестывалю” атрымала сямікласніца Алеся Тарасевіч, вызначыўся таксама калектыў вучняў 6”Б” класа ў намінацыі “Рытмы танца”. Сярод 8-11 класаў лепшым прызнаны харэаграфічны нумар у выкананні вучаніцы 9”А” класа Наталлі Гарбёнак.

На гімназічным сайце