І зноў школа – першая! На гэты раз калектыў перамог у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў па папулярызацыі футбола і комплекснага фізкультурна-спартыўнага мерапрыемства “Урокі футбола”.
Тэорыя футбола
І зноў школа – першая! На гэты раз калектыў перамог у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў па папулярызацыі футбола і комплекснага фізкультурна-спартыўнага мерапрыемства “Урокі футбола”. Намеснік дырэктара Дзіяна Мысіна і настаўнік фізкультуры і здароўя Віктар Машюшэнка даслалі на конкурс абагульненне досведу школьных заняткаў “Гадзіна футбола”. Журы, у склад якога ўваходзіў і міністр адукацыі, годна ацаніла працу.
Эмблема прызнана лепшай!
Пасля падвядзення вынікаў у Прадстаўніцтве Нацыянальнага алімпійскага камітэта РБ у Віцебскай вобласці школа прызнана пераможцай у двух намінацыях: “Пасадзі дрэва ў гонар алімпійскага прызёра” і “Інтэрактыўны конкурс на лепшую эмблему юных алімпійцаў”. Шляхам інтэрактыўнага галасавання на сайце НАКа лепшай была вызначана эмблема, распрацаваная вучнем 11 класа Алегам Мысіным. Школьная каманда атрымала ўзнагароду гадзіннік, вазу і адпаведны сертыфікат. Асобным прызам узнагародзілі аўтара эмблемы.
Творчасць настаўнікаў
У Санкт-Пецярбурзе ў выдавецтве “Спецыяльная літаратура” выйшла кніга “Чытанне як гуманістычная дзейнасць”. Выданне ажыццёўлена ў межах міжнароднага навукова-адукацыйнага праекта “Літаратурная творчасць у сістэме сацыякультурнага развіцця асобы”. У раздзеле кнігі “Метадычныя распрацоўкі па творах сучасных пісьменнікаў” ёсць артыкул настаўніцы пачатковых класаў Алены Яраслаўцавай “Класны час “Дружбай трэба даражыць” па апавяданні Л. Думцавай “Кожнаму сваё шчасце”. У другім раздзеле “Чытанне як сродак фарміравання маральнай культуры асобы” прадстаўлена праца дырэктара школы Віктара Азаронка “Роля чытання ў фарміраванні каштоўнасных арыентацый дзяцей 7-12 гадоў”.
Юныя алімпійцы