З пачаткам зімовых школьных канікул фіксуецца больш здарэнняў з удзелам непаўналетніх на дарогах і ў месцах канцэнтрацыі дзяцей – у гандлёвых цэнтрах, рэстаранах хуткага харчавання. У гэты перыяд многія дзеці праводзяць значны час без нагляду дарослых, таму важна пастаянна паўтараць асновы бяспекі.
Асабліва актуальна нагадаць аб неабходнасці выконваць Правілы дарожнага руху, нормы паводзінаў у грамадскіх месцах, прагаварыць наступствы выхаду на лёд. Таксама з высокай рызыкай звязаны гульні і свавольствы на аб'ектах чыгуначнага транспарту, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў.За ўжыванне петард і феерверкаў, што парушае грамадскі парадак або спакой грамадзян, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Знаходжанне непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў у начны час па-за жыллём без суправаджэння дарослых не дапускаецца.
Памятайце: каб навучыць дзіця правільным і бяспечным паводзінам, трэба самім паказваць адпаведны прыклад. Таксама важна быць у курсе, дзе і з кім праводзіць час падлетак.
У перыяд зімовых канікул супрацоўнікі органаў унутраных спраў правядуць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў з боку непаўналетніх і надзвычайных здарэнняў з іх удзелам.