21 чэрвеня, Глыбокае /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Школьныя сшыткі і дзённікі сёлета ўпрыгожаць эмблемы Года кнігі і Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім, паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Паліграфічныя прадпрыемствы рэспублікі да пачатку навучальнага года рыхтуюцца выпусціць сшыткі, дзённікі і іншыя канцылярскія тавары з лагатыпамі і сімволікай Года кнігі, Дня беларускага пісьменства. На школьных прыналежнасцях будуць пазначаны памятныя юбілеі беларускіх класікаў літаратуры. Лілія Ананіч таксама паведаміла, што напярэдадні навучальнага года школьныя бібліятэкі краіны папоўняцца новымі паступленнямі кніг, у тым ліку класічнай літаратурай.-0-

БЕЛТА