З чаго пачынаецца знаёмства са школай? «З двара», -- упэўнены ў Бароўскай СШ. Свае словы тут даказваюць на справе. Мусіць, невыпадкова, экалагічны праект дзесяцікласнікаў Алега Мысіна і Уладзіслава Вашчука заняў трэцяе месца на рэспубліканскім конкурсе «Родная зямля – Беларусь». У раённым этапе хлопцы сталі першымі, на вобласці – другімі.

«Школьны двор маёй мары» -- так называецца іх праца. Толькі ўнікаць у падрабязнасці сваёй фантазіі яны не сталі, апісаўшы тое, што робіцца ў іх навучальнай установе. Цэнтральнае месца па праву заняў школьны сад. Ініцыяваў яго стварэнне ў год святкавання 60-годдзя Вялікай Перамогі дырэктар Віктар Азарэнка. Фотаздымкі дрэў, закладка саду, на якой прысутнічалі ветэраны, -- вучні адлюстравалі на старонках праекта ўсю яго гісторыю.
65 яблынь, 23 грушы і 12 сліў -- столькі было пасаджана ў першы год. Упрыгожылі клумбы і кветкі -- астры, прыгажунчык, георгіны, аксаміткі. Пазней зрабілі дзве альпійскія горкі. Ганаровае месца занялі 50 кустоў руж, флоксы, рамонкі, туі і ядловец.
Перш чым з'явіўся сад, тэрыторыю добраўпарадкавалі, ачысцілі ад смецця. У гэтым актыўна ўдзельнічалі вучні школы. Такая праца стала не толькі часткай працоўнага і экалагічнага, але і грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
«Калі даведваешся на практыцы цану ўкладзенай працы, дзеці больш беражліва ставяцца да школьнай маёмасці», -- адзін з высноў, адзначаных у праекце. Да таго ж, садавіна з уласнага саду падчас школьнага абеду для вучняў не навіна. На апошнім раённым свяце ўраджаю «Лепельшчына шчодрая» першае месца атрымала Бароўская школа за «Яблычную лэдзі». Зрабілі яе з пладоў свайго саду.
Ад праполкі пустазелля летам да збору насення восенню – добраўпарадкоўваюць школьную тэрыторыю тут круглы год. Зімой азеляненне працягваецца, праўда, у класных пакоях.
Закупка новых раслін – тое, што ў будучыні чакае сад.
Кацярына АСОЎСКАЯ