Самы незвычайны фестываль краіны «Шлях Цмока» зноў прадаставіў унікальную магчымасць сваім гасцям акунуцца ў таямнічы і часам невытлумачальны свет беларускіх міфаў, казак і легенд

З самага адкрыцця працавалі разнастайныя інтэрактыўныя лакацыі: тэатральная, творчая, шаманская, рыцарская, музычная, кулінарная.

«Шлях Цмока» - гэта месца, дзе жывуць героі беларускіх легенд, фаершоу, майстар-класы, інтэрактыўная нейравістава, жывая музыка і танцы. Тут кожны змог знайсці сабе занятак па інтарэсах.

Кікімара, птушка Гамаюн, Мокша, Мара, эльф і мноства іншых казачных і міфічных персанажаў. Сёлета ў конкурсе касцюмаў узялі ўдзел 73 творчыя і крэатыўныя асобы. Пераможцаў абяруць гледачы. Вынікі 15 жніўня