24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Феерыя летняй прыгажосці і моды ахопіць Мінск 30 чэрвеня. Упершыню ў Беларусі, у ГЦ "Сталіца", пройдзе грандыёзны "Shopping фестываль" - падзея, якая на адзін дзень аб'яднае ўсе брэнды краіны, якія працуюць у сферы моды. Пра гэта БЕЛТА паведамілі арганізатары.
Паказы ад вядучых айчынных і замежных вытворцаў адзення, абутку і аксесуараў - форум абяцае стаць галоўным святам лета не толькі для заўзятых шопаголікаў, але і ўсіх, хто сочыць за пераменамі надвор'я ў моднай індустрыі. У адным з паказаў прадставяць свае тварэнні лепшыя fashion-блогери рэспублікі.
Гасцей свята таксама чакаюць сюрпрызы і падарункі ад кандытарскай фабрыкі "Спартак", брэнда Savage, салона прыгажосці "Летуаль", выступленні фіналістак міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева вясна". Шоу ўпрыгожаць і пераможцы міжнароднага моладзевага фестывалю "Агонь танца", які прайшоў падчас Дня моладзі на "Славянскім базары ў Віцебску".
Акрамя яркага прадстаўлення, арганізатары абяцаюць вялікую колькасць сюрпрызаў і падарункаў.-0-