15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штармавое папярэджанне абвешчана сёння ў Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.

У сувязі з выхадам на тэрыторыю Беларусі актыўнага паўднёвага цыклону ў краіне чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я. Удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуецца моцны снег, завеі з пагаршэннем бачнасці да 300-800 м. На дарогах утвараюцца снежныя заносы. Узмацніцца паўночны вецер з парывамі да 15-20 метраў у секунду, удзень месцамі хуткасць ветру будзе дасягаць 21-24 метраў у секунду.

Удзень у цэнтральных і паўднёва-усходніх раёнах Беларусі, у тым ліку і ў Мінску, чакаюцца моцныя снегапады.-0-