5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На большай частцы тэрыторыі Беларусі на выхадныя абвешчана штармавое папярэджанне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.
Паводле інфармацыі метэаролагаў, у суботу, 6 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны, у прыватнасці ў Мінскай вобласці і Мінску, чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-22 метраў у секунду. У паўночных раёнах парывы ветру месцамі дасягнуць 23-25 метраў у секунду.-0-
БЕЛТА
Штармавое папярэджанне абвешчана ў Беларусі на выхадныя
5.10.20120 праглядаў