20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штармавы вецер пакінуў без электразабеспячэння 245 населеных пунктаў Беларусі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МНС краіны.
Больш за іншых ад стыхіі пацярпелі тэрыторыі Віцебскай (Браслаўскі, Шумілінскі, Лепельскі, Віцебскі, Лёзненскі, Докшыцкі, Мёрскі, Аршанскі, Глыбоцкі раёны) і Мінскай (Бярэзінскі, Барысаўскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Смалявіцкі, Стоўбцаўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі раёны) абласцей.
Нягледзячы на тое, што рамонтныя работы па аднаўленні падачы электраэнергіі вяліся ўсю мінулую ноч, пакуль без святла застаюцца 57 населеных пунктаў у Віцебскай і Мінскай абласцях. Аварыйныя брыгады працягваюць аднаўленчыя работы.
На шчасце, за мінулыя суткі ад моцнага ветру, парывы якога дасягалі 26 м/с, ніводзін чалавек не пацярпеў. Пашкоджаны дахі 2 жылых дамоў, 1 вытворчага і 5 сельскагаспадарчых будынкаў.-0-
БЕЛТА
Штармавы вецер пакінуў без электразабеспячэння 245 населеных пунктаў Беларусі
20.3.20120 праглядаў