Адзначым, праблема дэфекту дома мясцовымі жыхарамі была агучана не толькі на ўзроўні раённых спецыялістаў, але таксама і на ўзроўні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Азаранка. Таму кантроль вырашэння праблемы - таксама ўзмоцнены.
На дадзены момант КУВП "Бароўка" выкананы работы па бягучым рамонце тарцавой сцяны жылога дома шляхам нанясення тынкавальнага саставу, у наступным будзе выкананы капітальны рамонт жылога дома.
Дарэчы, прыемных водгукаў аб працы камунальнай службы доўга чакаць не давялося:
Хачу падзякаваць кіраўніцтва і работнікаў КУВП "Бароўка" за аператыўнае рэагаванне і якаснае выкананне неабходных работ. Увага да людзей і адказнае стаўленне да сваёй працы - залог павышэння якасці жыцця грамадзян, - пракаментаваў мясцовы жыхар.