13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У найбліжэйшыя суткі, 14 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры. Уночы па захадзе, раніцай і днём на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер паўднёвы, 4-9 метраў у секунду, пры навальніцах парывы ветру дасягнуць 14 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўночы складзе плюс 9-15 градусаў, днём чакаецца 17-23 градусы цяпла. На паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да плюс 24-27 градусаў.-0-

БЕЛТА