У Віцебску праходзіць форум патрыятычных сіл «Час выбраў нас. Час новых перамог». У яго рамках па вуліцах абласнога цэнтра адбыўся аўтапрабег. У ім узялі ўдзел каля 30 аўта- і мотааматараў паўночнага рэгіёна.
Удзельнікі аўтапрабегу стартавалі ад плошчы Флага і Герба. Затым праехалі па трох раёнах абласнога цэнтра. На пляцоўцы культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра машыны выбудаваліся ў лічбу 17 у гонар сённяшняй даты, што выглядала вельмі эфектна.
- Дзень народнага адзінства – гэта свята, народжанае часам. Для мяне – гэта дзень гонару за наш беларускі народ, за Беларусь. Гэта дзень напамінку аб нашым гістарычным мінулым, якое важна ўспамінаць. Гэта дзень, калі мы гаворым аб дасягненнях і перамогах суверэннай сучаснай Беларусі, - падкрэсліў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі РГА "Патрыёты Беларусі" Уладзімір Бабічаў.
– Аўтапрабег — гэта не проста мерапрыемства, а магутны сімвал адзінства і патрыятызму, – адзначыла намеснік старшыні Віцебскай гарадской РГА "Патрыёты Беларусі" Марыя Галікова-Грыбанава. – Ён нагадвае нам аб тым, што, нягледзячы на розніцу, мы застаёмся адзіным народам. Напрыклад, у 2021 годзе аўтапрабег «Сімвал адзінства» аб'яднаў тысячы людзей і ахапіў 118 раённых цэнтраў за 12 дзён. Гэта дэманструе, наколькі важна для людзей адчуваць сувязь з гісторыяй і адзін з адным. Аўтапрабегі ў Дзень народнага адзінства — не проста прыгожая традыцыя, а інструмент умацавання нацыянальнага духу і патрыятызму. Яны нагадваюць нам аб тым, што адзінства — гэта аснова будучыні нашай краіны.
- Сённяшнім аўтапрабегам мы паказваем, што ганарымся нашай Радзімай, дзяржаўнымі сімваламі, - адзначыў дацэнт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Аляксандр Багамольцаў. - У гэты дзень заходняя і ўсходняя Беларусь аб'ядналіся. Важна не забываць мінулае.
- Вялікі дзякуй арганізатарам, што запрасілі нас паўдзельнічаць у гэтым аўтапрабегу, - падзякавала прадстаўніца моташколы «Эстэтыка кіравання» Наталля Дзем'янцава. – Гэта мерапрыемства аб'яднала аўтааматараў і матацыклістаў Віцебска ў гонар Дня народнага адзінства.