Паводле прагнозаў сіноптыкаў, снегапад у Віцебскай вобласці працягнецца да сярэдзіны дня. Пасля абеду чакаецца мокры снег.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам не парушаць хуткасныя рэжымы і ўважліва сачыць за дарожнай абстаноўкай. Пешаходам нагадваем, што бяспечна пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў адсутнасці аўтамабіляў.