27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сірыя з'яўляецца для Беларусі ключавым партнёрам на Блізкім Усходзе. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка 26 ліпеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спікер падкрэсліў, што абедзвюма краінамі зроблена нямала для развіцця адносін у розных сферах, але яшчэ далёка не ўсе магчымасці вычарпаны. Паводле яго слоў, неабходна больш актыўна развіваць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Беларусь і Сірыя ўжо стварылі міжпарламенцкую камісію па супрацоўніцтве. Парламентарыі маюць намер сачыць за ходам рэалізацыі сумеснымі праектамі ў галіне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, у сферы ўзаемных інвестыцый, а таксама ў сацыяльнай сферы. У якасці прыкладу Уладзімір Андрэйчанка прывёў сумесныя праекты па арганізацыі ў Беларусі разліву аліўкавага алею, вытворчасці абівальных тканін. Будзе рэалізаваны таксама праект па абмене вопытам паміж урачамі дзвюх краін: сірыйскія спецыялісты ў галіне кардыялогіі будуць супрацоўнічаць з супрацоўнікамі кардыяцэнтра 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю палітычных, гандлёва-эканамічных і культурных адносін з Сірыяй. "Той факт, што сённяшняя сустрэча адбылася, красамоўна сведчыць, што Сірыя таксама надае вялікае значэнне развіццю парламенцкіх сувязяў з Беларуссю", - дадаў ён.
Прэзідэнт Сірыі Башар Асад у сваю чаргу выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумеснымі праектамі ў Беларусі і высока ацаніў патэнцыял нашай краіны, асабліва ў галіне эканомікі і навукі. Ён падкрэсліў, што паміж дзвюма дзяржавамі "ёсць пастаяннае ўзаемаразуменне ў палітычнай галіне", склаліся добрыя адносіны паміж вышэйшым кіраўніцтвам і спікерамі парламентаў. Разам з тым, на яго думку, далёка не ўсе радавыя грамадзяне, асабліва прадстаўнікі маладога пакалення, у Сірыі і ў Беларусі добра дасведчаны пра жыццё адзін аднаго. Таму ёсць сэнс развіваць міжпарламенцкія сувязі і часцей арганізоўваць абмен парламенцкімі дэлегацыямі, лічыць Прэзідэнт Сірыі.
У сустрэчы таксама прымаў удзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў.
БЕЛТА
Сірыя з'яўляецца для Беларусі ключавым партнёрам на Блізкім Усходзе - У.Андрэйчанка
27.7.20100 праглядаў