Сістэму мер па ўстараненні недахопаў у развіцці эканомікі прынялі ў Віцебскай вобласці
10.2.20120 праглядаў
10 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Сістэма мер па ўстараненні ў 2012 годзе недахопаў у развіцці эканомікі распрацавана ў Віцебскай вобласці. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паведаміў яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У 2011 годзе ў вобласці забяспечана станоўчая дынаміка па большасці параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, палепшыліся паказчыкі эфектыўнасці работы. Выкананы ўстаноўленыя ўрадам заданні па ўдзельнай вазе затрат на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал, рэнтабельнасці продажаў у арганізацыях сельскай гаспадаркі, мэтавым паказчыку па энергазберажэнні, экспарце тавараў і паслуг у цэлым па Віцебскай вобласці, у тым ліку без уліку нафты, нафтапрадуктаў і рэспубліканскіх арганізацый, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі арганізацыямі, падпарадкаванымі абласному выканаўчаму камітэту. Уведзена ў дзеянне 490,7 тыс. кв.м жылля, прыцягнута $21,4 млн. прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, колькасць занятага ў эканоміцы насельніцтва склала 563 тыс. чалавек. Арганізацыі вобласці атрымалі Br1,9 трлн. чыстага прыбытку, што ў 2,7 раза больш, чым у 2010 годзе.
Разам з тым вобласць выканала 10 з 16 даведзеных паказчыкаў. Нізкімі застаюцца рэнтабельнасць продажаў, высокія дэбіторская і крэдыторская запазычанасці. З стратамі спрацавала 31 арганізацыя вобласці, або 2,7% улічанай колькасці.
Для ўстаранення гэтых недахопаў у 2012 годзе аблвыканкам мае намер рэалізаваць комплекс мер. У прыватнасці для павелічэння ўзроўню валавога рэгіянальнага прадукту на душу насельніцтва, удзельнай вагі валавога рэгіянальнага прадукту ў ВУП Беларусі прапануецца забяспечыць тэмп росту будаўніча-мантажных работ не менш за 110% да ўзроўню 2011 года. На Аршанскім льнокамбінаце будзе ўведзена ў эксплуатацыю фарбавальнае абсталяванне на аздабленчай фабрыцы, што дазволіць дадаткова выпусціць фарбаваных тканін у аб'ёме 2000 тыс. пагонных метраў. Вытворчасць прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю - камплекта корпусных пластмасавых вырабаў для фірмы ТРV-Philips, алюмініевых корпусных дэталяў аўтамабільных генератараў - плануецца асвоіць на ААТ "Віцязь". На ААТ "Даламіт" збіраюцца нарошчваць вытворчасць даламітавай мукі ў натуральным вымярэнні не менш чым на 9,5% да ўзроўню 2011 года.
Рост індэкса прадукцыйнасці працы ў прамысловасці мяркуецца забяспечыць за кошт павелічэння тэмпаў росту вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб'ёму не менш за 110-112% да 2011 года, забеспячэння росту прадукцыйнасці працы не менш за 119%. У вобласці будзе забяспечаны апярэджваючы тэмп росту прадукцыйнасці працы над тэмпамі росту заработнай платы. У гэтых мэтах па кожнай арганізацыі мяркуецца распрацаваць план дзеянняў, які прадугледжвае ўклад кожнага работніка ў забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы, зніжэння матэрыяльных затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. Шырэй будуць прымяняцца меры стымулюючага характару па гэтых паказчыках для павышэння заработнай платы.
Нізкія тэпы росту інвестыцый у асноўны капітал, прыцягнення прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў 2011 годзе будуць кампенсаваны рэалізацыяй асноўных інвестыцыйных праектаў з агульным аб'ёмам інвестыцый Br5,1 трлн. Павышэнне ўзроўню рэнтабельнасці продажаў у прамысловасці і сельгасарганізацыях мяркуецца на ўзроўні не менш за 10%.
Аляксандр Косінец лічыць адной з найважнейшых задач мясцовай вертыкалі ў эканоміцы працу па прыцягненні інвестыцый, нарошчванню экспарту, у першую чаргу за кошт павелічэння глыбіні перапрацоўкі сыравіны. На яго думку, кіраўнікі прадпрыемстваў не прымаюць належных мер па мадэрнізацыі вытворчасцей. "Віцебская вобласць павінна стаць бясспрэчным лідарам у Беларусі па ўсіх паказчыках", - такую задачу паставіў губернатар перад мясцовай вертыкаллю.-0-
БЕЛТА