II З'езд вучоных Беларусі адкрываецца ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

II З'езд вучоных Беларусі адкрываецца ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

У форуме, які пройдзе 12-13 снежня, возьмуць удзел 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку замежныя госці. Чакаецца прыезд дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама вядомых вучоных Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.

У першы дзень працы з'езда дэлегаты і запрошаныя будуць працаваць па дзевяці секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана арганізацыя моладзевай секцыі. Праца секцый будзе праходзіць у арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. На з'ездзе будуць працаваць секцыі: "Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні" (месца правядзення - Інстытут фізікі НАН), "Тэхнічныя навукі - Індустрыя 4.0" (БНТУ), "Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне" (БДУ), "Сучасныя біятэхналогіі" (Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН); "Медыцынскія і фармацэўтычныя навукі" (Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), "Айчынная гуманітарыстыка - грамадству" (Прэзідыум НАН Беларусі); "Інавацыйны аграпрамысловы комплекс" (НПЦ НАН па механізацыі сельскай гаспадаркі); "Моладзь і новыя гарызонты навукі" (Ліцэй БДУ), "Міжнароднае навуковае ўзаемадзеянне на сучасным этапе" (Прэзідыум НАН Беларусі). Падчас працы апошняй секцыі адбудзецца пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій пры МААН. На кожнай з дзевяці секцый 12 снежня будзе арганізавана тэматычная выстава.