Пра школьнікаў папярэдзілі пра шкоду тытуню на мерапрыемствах, праведзеных у межах рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню». Да прыкладу, над стварэннем тэматычнай газеты папрацавалі дзеці школьнага лагера «Сонейка» Стайскай СШ. Змена тут пачалася нядаўна. Але «Непаседы» і «Рваны кед» - так называюцца школьныя атрады – паспелі паўдзельнічаць у мерапрыемстве «Скажы цыгарэце «не». Пасля відэафільма дзеці адказалі ў анкетах пра сваё разуменне здаровага ладу жыцця. Статыстыка, налепленыя на намаляваную урну цыгарэты – і над дызайнам, і над інфармацыйным напаўненнем насценгазеты пастараліся дзеці.
Дні здароўя прайшлі і ў школьных лагерах Слабадской СШ. «У здаровым целе – здаровы дух» - у гэтай прэзентацыйна-гульнявой праграме паўдзельнічалі вучні 1-6 класаў. А адзінаццаць васьмікласнікаў працоўнага лагера аксіёму «Я здаровым быць хачу» пацвердзілі на справе. Ад эстафет да нарматываў – праявілі сябе яны ў розных спартыўных выпрабаваннях.
Наш кар.