Казка прыходзіць у кожны дом: у межах акцыі "Нашы дзеці" лідары палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў наведваюць сем'і, у якіх дзеці па тых ці іншых прычынах засталіся без салодкіх падарункаў

Да маленькіх грамадзян Лепеля прыехалі старшыня раённага савета ветэранаў Васіль Пшонка разам з актывісткай савета, старшыня раённага аддзялення партыі "Белая Русь", Юрый Мілы, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Лепельскага РВК Таццяна Часнокава, а таксама чароўная Снягурка.

Госці падарылі дзецям салодкія падарункі, разам закружыліся ў карагодзе і пажадалі сем'ям шчасця ў Новым годзе.

Акцыя «Нашы дзеці» дае магчымасць не толькі дзецям, але і дарослым адчуць радасць навагодняга чараўніцтва, клопат і ўвагу, дабрыню і цяпло.