17 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Казачныя лядовыя фігуры ўпрыгожаць сёння Віцебск, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле па справах моладзі і абаронна-мабілізацыйнай рабоце Віцебскага гарвыканкама.
Конкурс на лепшую лядовую скульптуру праводзіцца ў абласным цэнтры традыцыйна ў разгар зімы. Сёлета сілы паспрабуюць 9 каманд, якія прадстаўляюць ВДУ імя П.М.Машэрава, ВГТУ, установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, гарадскія аддзелы культуры і адукацыі. Агульная колькасць удзельнікаў складзе каля 100 чалавек. Лёд даставілі на плошчу Перамогі загадзя, так што вастрыню і гатоўнасць да працы сваіх інструментаў конкурсанты змаглі праверыць яшчэ напярэдадні, правёўшы грубую папярэднюю апрацоўку матэрыялу. Сёння ж бесфарменныя глыбы ператворацца ў дракона, кабрыялет, зубра, маманта, грыфона, рыбку, лебедзя і гармату з гусарам. Выбар кампазіцыі каманды рабілі самі, улічваючы толькі адзіную ўмову: прапанаваны персанаж павінен быць цікавы дзецям.
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ўвечары. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.
Арганізатарам конкурсу выступае аддзел па справах моладзі і абаронна-мабілізацыйнай рабоце Віцебскага гарвыканкама.-0-
БЕЛТА
Казковыя лядовыя фігуры ўпрыгожаць сёння Віцебск
17.2.20120 праглядаў