7 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскім раёне паляўнічыя знайшлі ў лесе склад боепрыпасаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў в/ч 5524 УВ МУС.
Нечаканай здабычай завяршылася паляванне для некалькіх жыхароў Віцебскага раёна. У пошуках жывёлы ў лесе паблізу вёскі Мякліна мужчыны ўбачылі ляжачы на паверхні ўскрыты яшчык з боепрыпасамі, побач з зямлі тырчаў яшчэ адзін. Усвядоміўшы небяспеку сваёй знаходкі, мужчыны выклікаў супрацоўнікаў міліцыі.
Абследаванне небяспечнага ўчастка праводзілі сапёры в/ч 5524. Усяго яны выкапалі больш за дзесяць яшчыкаў, у якіх знаходзілася 154 мінамётныя міны, а на прылеглай тэрыторыі выявілі яшчэ 32 артылерыйскія снарады і 7 гранат.
Усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-
БЕЛТА
Склад боепрыпасаў знайшлі паляўнічыя ў Віцебскім раёне
7.12.20110 праглядаў