З мэтай процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх ужываннем, у перыяд з 9 па 13 кастрычніка 2023 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».
З мэтай процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх ужываннем, у перыяд з 9 па 13 кастрычніка 2023 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».
У цяперашні час у Лепельскім раёне зарэгістравана 303 уладальнікаў грамадзянскай зброі, у якіх маецца 371 адзінка зброі. У прыватных руках знаходзіцца гладкаствольная паляўнічая зброя, паляўнічая зброя з наразным ствалом, а таксама газавая зброя. У 2023 годзе ў Лепельскі РАУС грамадзянамі незарэгістраванай зброі добраахвотна не здавалася.
Практыка паказвае, што незарэгістраваную зброю і боепрыпасы грамадзяне, як правіла, знаходзяць у дамах, пабудовах, што засталіся ім у спадчыну ад сваякоў. Аднак, выявіўшы зброю і боепрыпасы, якія не належаць ім, не спяшаюцца здаваць іх у органы ўнутраных спраў, а працягваюць захоўваць, здзяйсняючы тым самым крымінальныя злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні.
Яркі прыклад таму меў месца падчас правядзення СКМ «Арсе
Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама нагадвае, што асобы, якія звярнуліся па пытанні добраахвотнага здавання зброі і боепрыпасаў, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Для таго, каб добраахвотна здаць незарэгістраваную зброю і боепрыпасы, не трэба іх прыносіць у Лепельскі РАУС, неабходна паведаміць пра гэта па тэлефоне 102, альбо 3-48-96 дазвольная сістэма Лепельскага РАУС. Таксама па вышэйуказаных тэлефонах Вы можаце паведаміць інфармацыю пра асоб, якія займаюцца незаконным захоўваннем, нашэннем, перавозкай, вырабам, збытам зброі і боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў.
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь устаноўлена наступная адказнасць за незаконныя дзеянні са зброяй:
Артыкул 295КК Рэспублікі Беларусь. Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дванадцаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Артыкул 295-1 КК Рэспублікі Беларусь. Незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Артыкул 24.29. КААП Рэспублікі Беларусь.Незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай, газавай, пнеўматычнай або метальнай зброі - цягне накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Артыкул 24.46. КААП Рэспублікі Беларусь Незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі - цягне накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, альбо пазбаўленне спецыяльнага права з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Старшы інспектар
па дазвольнай працы
аддзела аховы
правапарадку і прафілактыкі
Лепельскага РАУС Е.Г.Свідзінская