З мэтай процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх ужываннем, у перыяд з 7 па 11 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».

На дадзены момант у Лепельскім раёне зарэгістравана 298 уладальнікаў грамадзянскай зброі, у якіх маецца 368 адзінак зброі. У прыватных руках знаходзіцца гладкаствольная паляўнічая зброя, паляўнічая зброя з наразным ствалом, а таксама газавая зброя. У 2024 годзе ў Лепельскі РАУС грамадзянамі добраахвотна здадзена 2 адзінкі гладкаствольнай зброі і 2 адзінкі пнеўматычнай зброі незарэгістраванай зброі. Практыка паказвае, што незарэгістраваную зброю і боепрыпасы грамадзяне, як правіла, знаходзяць у дамах, пабудовах, якія засталіся ім у спадчыну ад сваякоў. Аднак, выявіўшы не належную ім зброю і боепрыпасы, не спяшаюцца здаваць іх у органы ўнутраных спраў, а працягваюць захоўваць, здзяйсняючы такім чынам крымінальныя злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні.