З 10 па 18 красавіка бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Увага-ўзрост!».
З 10 па 18 красавіка бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Увага-ўзрост!».
Мэта дадзенай акцыі – павышэнне ўзроўню бяспекі пажылых людзей, забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі дадзенай катэгорыі грамадзян. На тэрыторыі Лепельскага раёна маюць месца крадзяжы і махлярскія дзеянні ў дачыненні да пажылых грамадзян. Дадзеныя злачынствы здзяйсняюцца махлярамі, у тым ліку асобамі цыганскай нацыянальнасці, якія пад выглядам аказання сацыяльнай дапамогі і паслуг у набыцці тавараў, медыкаментаў, а таксама продажу рэчаў, каляровых металаў ездзяць на аўтамашынах па вёсках, заходзяць у дамы, адцягваюць гаспадароў і здзяйсняюць крадзяжы.
За 3 месяцы 2017 года на тэрыторыі Лепельскага раёна ў дачыненні да грамадзян пенсійнага ўзросту здзейснена 7 (2016-8) злачынстваў па напрамку дзейнасці ўсіх службаў. З названай колькасці 4 (2016-6) крадзяжы, 0 (2016-2) грабяжы, 1 (2016-0) катаванне, парушэнне правілаў дарожнага руху 2 (2016-0).
Крадзяжы – сапраўдная бяда. А пошук шляхоў вырашэння праблемы – галаўны боль не толькі насельніцтва, кіраўнікоў юрыдычных і фізічных асоб, але і органаў аховы правапарадку. І ўсё ж намаганнямі адной міліцыі спыніць замахі на кватэрную маёмасць немагчыма. Вельмі шмат у гэтай справе залежыць і ад саміх уладальнікаў маёмасці розных форм уласнасці.
Палова крадзяжоў з жылля здзяйсняецца шляхам свабоднага доступу, калі злачынцы не прыкладаюць намаганняў для пераадолення перашкод, з-за таго, што пацярпелыя пакідаюць адчыненымі дзверы і вокны. Памятайце, што пакідаючы сваё жыллё без нагляду, асабліва на працяглы час, маёмасць, якая знаходзіцца ў ім, можа зацікавіць кватэрных злодзеяў. Не будзьце залішне даверлівыя. Злодзеі могуць пракрасціся ў Ваш дом пад выглядам паштальёна, сантэхніка, знаёмага Вашых суседзяў ці сваякоў. Адны злачынцы просяць папіць, лекі, што хочуць вярнуць грошы ці перадаць запіску суседзям і просяць прынесці паперу ці ручку, каб пакінуць ім запіску. У многіх выпадках зламыснікі прапануюць, у тым ліку наведваючы грамадзян па месцы жыхарства, набыць нейкія рэчы, лекі па цэнах ніжэйшых за рынкавыя, якія насамрэч каштуюць значна менш. Нагоды могуць быць самымі рознымі.
Асабліва неабароненымі ад злодзеяў становяцца пажылыя грамадзяне, якія з-за малых пенсій імкнуцца набыць тавары па нізкіх цэнах, а злачынцу тое і трэба толькі ўвайсці ў кватэру ці дом, каб ажыццявіць свае намеры. Пражываючы па суседстве з дадзенай катэгорыяй людзей, не праходзьце міма такіх людзей, а ў выпадку атрымання інфармацыі аб здзяйсненні ў дачыненні да пажылых і самотна пражываючых грамадзян проціпраўных дзеянняў, неадкладна паведамляйце ў АДС Лепельскага РАУС па тэлефоне 102 (кругласутачна). Бо менавіта ад Вашага званка залежыць дабрабыт гэтых людзей, своечасовасць правядзення праверкі і спынення проціпраўных дзеянняў.
Будзьце асцярожныя, калі незнаёмы чалавек тэлефануе ў дзверы, не спяшайцеся адчыняць, выкарыстоўвайце дзвярны глазок. Калі да Вас у кватэру спрабуюць зайсці людзі, якія прадстаўляюцца работнікамі аддзела сацыяльнай абароны, ЖКГ, паштальёны, альбо асобы, якіх Вы не выклікалі. Запатрабуйце ў іх прад'яўленне дакументаў, пасля чаго патэлефануйце ў адпаведную арганізацыю і ўдакладніце, ці працуе ў іх такі супрацоўнік, і дзе ён павінен знаходзіцца ў дадзены час. Пры выяўленні старонніх асоб, якія займаюцца рэалізацыяй тавараў, асабліва асобамі цыганскай нацыянальнасці, неадкладна варта патэлефанаваць у міліцыю па тэлефоне 102, паведаміўшы прыкметы зламысніка.
Намеснік начальніка ААПП Лепельскага РАУС
маёр міліцыі
У.У.Барадзейка