Неўзабаве пачнецца сокаадварот, таму Лепельская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб неабходнасці выканання патрабаванняў да нарыхтоўкі і збору соку, устаноўленых заканадаўствам
10.3.20250 праглядаў
У адпаведнасці з Лясным кодэксам нарыхтоўка дравесных сокаў ажыццяўляецца на ўчастках ляснога фонду, якія вызначаюцца для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарку, іх структурнымі падраздзяленнямі (лясніцтвамі). Пры ажыццяўленні нарыхтоўкі бярозавага соку асобы павінны мець лясны білет, выпісаны юрыдычнай асобай, што вядзе лясную гаспадарку.
У адпаведнасці з ч.1, 2 арт. 16.19 КоАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку і яго збор без дазвольных дакументаў цягнуць накладанне штрафу на грамадзяніна ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да пяцісот базавых велічынь.