19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хуткасны цягнік "Славянскі базар-2011", які курсіраваў падчас фестывалю паміж Мінскам і Віцебскам, перавез амаль 6 тыс. пасажыраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай чыгункі. Гэта амаль у 2 разы больш, чым летась. Гэты праект БЧ карыстаецца ўсё большай папулярнасцю. Сёлета пры арганізацыі руху хуткаснага цягніка былі ўлічаны леташнія пажаданні пасажыраў. Асобная ўвага ў цягніку нададзена інфармаванню аб маючых адбыцца святочных мерапрыемствах. Ужо ў вагоне пасажыры маглі падрабязна азнаёміцца з праграмай фестывалю, паглядзець афішы і г.д. У склад па меры неабходнасці ўключалі дадатковыя вагоны. Хуткасны цягнік "Славянскі базар-2011" курсіраваў паміж Мінскам і Віцебскам з 6 па 16 ліпеня і быў самым хуткасным на гэтым участку.-0-

БЕЛТА