Сквер моладзі адкрылі ў Віцебску да 100-годдзя камсамола, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сквер моладзі адкрылі ў Віцебску да 100-годдзя камсамола, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сквер з'явіўся ў маладым мікрараёне Медцэнтр, побач з дзіцячым садам. Амаль тры тыдні таму каля 50 актывістаў высадзілі 100 дрэў (бярозы, клёны) і шматгадовых кустоў. Моладзь пафарбавала лаўкі і ліхтарныя слупы, добраўпарадкавала прылеглую тэрыторыю. Нядаўна ў скверы ўсталявалі памятны знак у выглядзе каменя з шыльдай.
"Напярэдадні 100-годдзя камсамола мы пагутарылі са старэйшым пакаленнем, яны нам расказалі, якія традыцыі былі закладзены ў іх. Хтосьці будаваў масты, жылыя дамы, шмат паркаў у Віцебску створаны рукамі камсамольцаў. Мы таксама працягнулі адну з традыцый і заклалі сквер. У будучыні плануем усталяваць тут моладзевыя арт-аб'екты, дзіцячыя пляцоўкі", - расказала першы сакратар Віцебскай гарадской арганізацыі БРСМ Таццяна Красакова.
Напярэдадні стагоддзя ВЛКСМ у кожным раёне абласнога цэнтра прайшлі "Дыялогі пакаленняў", дзе моладзь пагутарыла з прадстаўнікамі камсамольскіх арганізацый мінулых гадоў, таксама старэйшае пакаленне ўручыла білеты БРСМ маладым яго членам. Акрамя таго, маладыя людзі паўдзельнічалі ў квэсце і інтэлектуальным турніры да юбілейнай даты.