Новы год ужо наступіў, але звязаныя з ім мерапрыемствы працягваюцца і радуюць людзей усіх узростаў. Так, напрыклад, жыхарам аддзялення кругласутачнага прабывання для пажылых людзей «Святліца» сапраўднае свята падарылі ансамбль «Мятліца» і прадстаўнікі кандытарскай фабрыкі «Камунарка».

Новы год ужо наступіў, але звязаныя з ім мерапрыемствы працягваюцца і радуюць людзей усіх узростаў. Так, напрыклад, жыхарам аддзялення кругласутачнага прабывання для пажылых людзей «Святліца» сапраўднае свята падарылі ансамбль «Мятліца» і прадстаўнікі кандытарскай фабрыкі «Камунарка».

З Новым годам і Калядамі Хрыстовымі бабуль і дзядуляў павіншавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Іназемцава.

— Дзякуючы клопату прадстаўнікоў мясцовай улады вам прадастаўлены гэты камфортны, добраўпарадкаваны дом для пражывання, і я жадаю вам, каб ён быў напоўнены хатнім цяплом і ўтульнасцю, — адзначыла Марына Аляксандраўна. — Разам вы пераадолееце ўсе цяжкасці, верце ў гэта. Няхай ніякія засмучэнні не закрануць ні вас, ні вашых блізкіх. Няхай у новым годзе ў вас будуць толькі прыемныя падзеі і добрыя навіны, а вакол вас — людзі, якія ставяцца да вас па-добраму, з клопатам і ласкай. Усяго вам найлепшага ў надыходзячым годзе!

Кандытарская фабрыка «Камунарка» ужо не першы год супрацоўнічае са «Святліцай». Прыязджаць у аграгарадок Камень з падарункамі стала добрай традыцыяй. Сёлета прадстаўнікі фабрыкі парадавалі пажылых людзей не толькі смачнымі пачастункамі, але і сапраўдным касцюміраваным прадстаўленнем з Дзедам Марозам і Снягуркай. У іх ролі выдатна ўвасобіліся вядучы інжынер-энергетык Станіслаў Скібіцкі і спецыяліст аддзела маркетынгу і рэкламы Ірына Марчук. Яны разважылі жыхароў «Святліцы» інтэрактывам, станцавалі з імі карагод, выказалі найлепшыя пажаданні і, вядома ж, пачаставалі ўсіх цукеркамі.— Дазвольце ад імя нашага кіраўніцтва, генеральнага дырэктара Івана Данчанку і вялікага дружнага калектыву у паўтары тысячы работнікаў ад усёй душы павіншаваць вас з 2020 годам, — звярнулася да жыхароў «Святліцы» начальнік сектара па выставачнай дзейнасці СОАА «Камунарка» Алена Фёдарава. — Здароўя вам, выканання жаданняў, працвітання нашай краіне, а таксама ўсяго светлага, вясёлага і найлепшага ад фабрыкі «Камунарка».

Загадчыца аддзялення кругласутачнага прабывання «Святліца» Алена Чувіліна таксама выказала словы падзякі генеральнаму консулу Рэспублікі Беларусь у

Мюнхене Андрэю Кулажэнку:

— Менавіта Андрэй Рыгоравіч быў ініцыятарам такой супольнасці, прыцягнуў увагу да “Святліцы”. Да Новага года ён па традыцыі перадаў нашым жыхарам скрыню мандарынаў, нягледзячы на тое, што зараз знаходзіцца ў Мюнхене.

Алена МАРТЫНОВІЧ.