7 жніўня, Лепель /Ул. інф./ У раённай бібліятэцы адразу на двух мерапрыемствах пабывалі дзевяць чалавек з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.
7 жніўня, Лепель /Ул. інф./ У раённай бібліятэцы адразу на двух мерапрыемствах пабывалі дзевяць чалавек з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.
У Лондане пачаліся летнія Алімпійскія гульні, на якія адправіліся і беларускія спартсмены. У сувязі з гэтым у мультымедыйным зале госці праглядзелі слайд-прэзентацыю, з якой даведаліся гісторыю развіцця гульняў, пазнаёміліся з найярчэйшымі прадстаўнікамі айчыннага спорту, іх біяграфіяй і заслугамі - Юліяй Несцярэнка, Максімам Мірным, Віталем Шчарбо, Дар'яй Домрачавай, цяперашняй першай ракеткай свету – Вікторыяй Азаранка.
Далей па праграме --гульні, няхай і не алімпійскія, аднак не менш цікавыя, пад агульнай назвай «Кулінарны экспрэс».
Завяршылася праграма «Чайнай цырымоніяй», якая ўключыла ў сябе 15 пытанняў пра самы распаўсюджаны ў свеце напой. Прычым некаторыя пытанні спецыяльна складзены так, каб увесці ў зман – «Ці праўда, што футбалісты Бразіліі, краіны, дзе любяць каву, перад гульнёй п'юць чай?» (праўда) ці «Ці праўда, што чайны куст нядоўгавечны і можа жыць не больш за пяць гадоў?» (Чайны куст можа жыць больш за сто гадоў).
Еўгенія ЛЯХ